Skip to main content

Выкладчык Гродзенскай ВДС атрымаў ватыканскую ўзнагароду

У Гродзенскай Вышэйшай Духоўнай Семінарыі, на заканчэнне навучальнага 2012/2013 года, кс. біскупам Аляксандрам Кашкевічам, быў уручаны папскі крыж “Pro Ecclesia et Pontifice” (За заслугі перад Касцёлам і Папам) кс. Тадэвушу Вышынскаму, які з 1992 года працуе ў Гродзенскай семінарыі выкладчыкам Дагматычнай тэалогіі і спеву.

Узнагарода “Pro Ecclesia et Pontifice” была ўстаноўлена папам Львом XIII, 17 ліпеня 1888 з нагоды 50-ці гадовага юбілея яго святарскай дзейнасці. Адзначэнне могуць атрымаць духоўныя і свецкія асобы - мужчыны і жанчыны, якім споўнілася 45 год і якія маюць асаблівыя заслугі (не менш чым 25 год) ў справе служэння Каталіцкаму Касцёлу і Святому Пасаду.

Даведка:

Кс. Тадэвуш Вышынскі нарадзіўся 26.04.1930 г. Асноўную філасофскую і тэалагічную адукацыю атрымаў у Тэалагічным Інстытуце ксяндзоў-місіянераў у Кракаве, спецыяльную ў Варшаве, Любліне і Парыжы. Святарскія пасвячэнні атрымаў 24 чэрвеня 1956 г. з рук бікупа Станіслава Распонда ў Кракаве. З 1992 г. працуе ў Гродзенскай дыяцэзіі і выкладае ў Вышэйшай Духоўнай Семінарыі ў Гродне. Удзельнічае ў сходах дыяцэзіі і мітраполіі, на якіх падрыхтоўваюцца навуковыя і душпастырскія дапаможнікі, літургічныя кнігі.