Skip to main content

У Гродне адбыўся III Дыяцэзіяльны дзень дзіцяці (+шмат фота)

1 чэрвеня адзначаецца Міжнародны Дзень Дзіцяці. З гэтай нагоды, у Гродзенскай дыяцэзіі ў парафіі Гродна-Паўднёвы, трэці год запар ладзіцца Дыяцэзіяльны дзень дзіцяці, падчас якога ў дзяцей была магчымасць прыемна і карысна для душы правесці час.

 

На сустрэчы прысутнічала больш чым тысяча маладых вернікаў з розных куткоў Гродзенскага рэгіёну, якія сваёй радасцю і невычэрпнай энергічнасцю хвалілі і праслаўлялі Бога: спявалі песні, танцавалі, удзельнічалі ў конкурсах і віктарынах, малявалі, а самае галоўнае - супольна маліліся і прынялі ўдзел у св. Імшы на чале са сваім архіпастарам, кс. біскупам Аляксандрам Кашкевічам, ардынарыем Гродзенскай дыяцэзіі.