У мінулую нядзелю 26 мая шматлікія парафіі дыяцэзіі перажывалі асаблівую ўрачыстасць – прымалі да сябе маленькіх, але свядомых ужо вернікаў. Дзеці, якія два гады старанна рыхтаваліся, вывучалі катэхізіс каталіцкага касцёла, а таксама ўпершыню ў жыцці перажылі сакрамант Святой споведзі, з узрушэннем прыступілі да Святой Камуніі. Прапануем вашай увазе фотарэпартажы з некаторых парафій дыяцэзіі.
Ваўкавыск, парафія святого Станicлава Косткi. Тут Ксёндз-пробашч Алег Дуль удзяліў сакраманту 29 дзецям. Фота Алiны Мурончык.
Шчучын. Да Першай Камуніі прыступілі 95 дзяцей! Урачыстую святую імшу адпраўляй пробашч парафіі а. Вітальд Пятэльчыц SP. Фота тут
Гродна. Паўднёвы. Парафія Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі. Фота тут
Жадаем самым маладым католікам смела трываць у сваёй веры, дбаць аб яе развіцці, i няхай штодзённая малiтва дапамагае ім у гэтым.
Дарагія бацькі, нагадваем вам, што толькі ваш добры прыклад удзелу у нядзельных набажэнствах, споведзі, прымання Святой Камуніі будуць спрыяць развіццю духоўнасці вашых дзяцей. Без вас дзецi не будуць узрастаць ў духу любовi да Бога i людзей. Жадаем, каб і дарослыя, і дзеці заўсёды, як у дзень Першай Камуніі, прымалi Езуса з радасцю ў свае сэрцы.
Шчыра дзякуем за супрацоўніцтва з парталам. Калі ласка, дасылайце нам свае фотаздымкі таксама з канфірмацый.