Skip to main content

Дзеці ў Шчучыне завершылі навучальны год

ds 22.05.2013 4Ужо на працягу двух гадоў у Шчучыне праводзіцца катэхэза ў некаторых дзяржаўных дзіцячых садках. Навучанне рэлігіі праводзіцца ў межах існуючых дадатковых заняткаў для дзяцей. Праз спеў, кароткія і простыя малітвы, а таксама разнастайныя дапаможныя візуальныя матэрыялы, дзеці з маленства маюць магчымасць даведацца кім з'яўляецца Бог і як да яго звяртацца. 22 мая адбылося афіцыйнае завяршэнне катэхэтычных заняткаў у гэтым навучальным годзе. Год працы з дзецьмі падсумаваў а. Аляксандр Махнач, адказны за навучанне дзетак.