Ранкам 22 мая, ў дзятлаўскім дэканаце здарылася трагедыя - згарэў будынак касцёла св. Міхаіла арханёла. Найсвяцейшы сакрамант, які захоўваўся ў касцёле нажаль не ўдалося ўратаваць. Таксама агнём была знішчана каштоўная фігура св. Міхаіла арханёла з XVIII века.
Паводле словаў святара мясцовай парафіяльнай супольнасці кс. Андрэя Пышынскага, касцёл згарэў амаль што да самога восемнадцацівечнага фундамента і знішчыў усё, што там знаходзілася, нават ад жалезнага табэрнакулюма, ў якім на момант пажара знаходзілася 2 кансэкраваных камуніканта, ад вялікай тэмпературы амаль што нічога не засталося. Згарэла таксама каштоўная фігура св. Міхаіла арханёла з XVIII века, абраз Божай Міласэрнасці, абраз св. Міхаіла арханёла, фігурка Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі і накаторыя літургічныя рэчы. Паводле апошніх дадзеных МНС, прычынай пажара хутчэй за ўсё быў чалавечы фактар (магчыма падпаленне). Электрычнае абсталяванне апошні раз правяралася каля года таму і ніякіх хібаў не было зафіксавана. Апошні раз св. Імша ў храме была цэлебравана 19 мая, а 13 гадзіне.
Кс. Андрэй, расказаў таксама, што негледзячы на гэтыю трагедыю, будзе весціся пошук будынку, дзе вернікі будуць мець магчымасць збірацца на малітву. Хутчэй за ўсё сваімі намаганнямі адбудаваць касцёл будзе немагчыма, таму што парафія налічвае толькі каля 20-ці чалавек сталага ўзросту.