Хутка ляціць час... Здаецца, зусім некалькі гадзін таму назад, з несхаваным захапленнем, моладзь з розных куткоў дыяцэзіі ехала ў Ваўкавыск. Сёння ўжо мінуў трэці і апошні дзень сустрэчы каталіцкай моладзі. Ранiцай, пасля праслаўлення Бога ў касцеле, моладзь сабралася на інтэграцыйныя гульні і забавы, які цудоўна правялі семінарысты.
Кульмінацыйным пунктам апошняга дня была св. Iмша, якую ўзначаліў кс. прэлат Юзаф Станеўскі, рэктар Гродзенскай Вышэйшай Духоўнай Семінарыі. У гаміліі святар прыгадаў моладзі, пра неабходнасць абароны сваёй веры i крыжа Езуса Хрыста, якi з’яўляецца адзiным знакам збаўлення. На прыканцы для ўсіх удзельнікаў семінарыйны гурт “Ave” правёў канцэрт. Па прычыне развітання на тварах моладзі выразна чытаўся сум, аднак у сэрцы была надзея на наступныя сутрэчы. Маем заданне, каб рэалізаваць у жыцці ўсё тое, што пачулі і аб чым разважалі ў гэтых днях. Да новых сустрэч, сябры!
Кс. Аляксандр Лебядзевіч, Іўе