Рэлігійным падарожжам вернікі з гродзенскіх парафій ужо шмат гадоў у першую нядзелю мая адзначаюць Дыяцэзіяльны Дзень маці.
Свае інтэнцыі на так званы Узгорак надзеі нясуць не толькі самі жанчыны, але і тыя, хто нясе малітву аб маці, каханых, дачках ці бабулях у сваіх сэрцах.
Галоўным цэлебрантам урачыстай літургіі стаў дапаможны біскуп Пінскай дыяцэзіі Казімір Велікаселец. Ён ўзначаліў і Крыжовы шлях. У праграме ўрачыстасці былі таксама святы ружанец і духоўная канферэнцыя.
У сваёй гаміліі біскуп Велікаселец прыгадаў сабраным, што толькі малітва з’яўляецца сродкам і абаронай супраць зла, нясе доўгачаканы супакой чалавечаму сэрцу. “Калі мы жывём без малітвы, без Пана Бога, у нашым жыцці валадарыць цемра, чалавек губляе сэнс жыцця”, - сказаў іерарх (паводле catholic.by).
Ад біскупа і святароў-удзельнікаў свята жанчыны маглі ў той дзень пачуць такія доўгачаканыя словы падзякі за непрыкметнае, але такое неабходнае сваё служэнне сем’ям, працы і грамадству.