27 красавіка на 91-м годзе жыцця адыйшла ў вечнасць Сафія Мараўская (Zofia Morawska), маці а. Казіміра Мараўскага OCD (Kazimierz Morawski), які на дадзены момант з'яўляецца пробашчам парафіі ў Гудагаі (Астравецкі раён). Жалобная св. Імша адбудзецца ў аўторак 30 красавіка а 12 гадзіне (польскага часу) ў в. Парадыж (каля г. Радам, Польша). Молімся за святой памяці Сафію, каб міласэрны Бог адарыў яе ласкай вечнага жыцця ў нябесным валадарстве.
