"З клопатам пра душу дзіцяці і дарослага” - пад такой тэмай прайшла другая міжканфесійная сустрэча з удзелам каталіцкіх і праваслаўных святароў, а таксама свецкіх вернікаў, у свіслацкім доме культуры 18 красавіка. Сустрэча была арганізавана ў межах акцыі "Актуальныя праблемы выхавання дзяцей і моладзі: шляхі вырашэння".
У ходзе гутаркі кс. Ян Занеўскі, пробашч з Квасоўкі, падкрэсліў, што духоўнасць з’яўляецца асноўнай часткай паўсядзённага жыцця і што ўсе намаганні, накіраваныя на адраджэнне, развіццё і выхаванне духоўнасці ў дзяцей і моладзі, неабходна звязваць з клопатам пра душу чалавека. Абмяркоўваліся праблемы клопату пра душу чалавека. Важнай часткай сустрэчы стала дыскусія, падчас якой святары адказвалі на пытанні вернікаў. Хто і як павінен клапаціцца пра душу дзіцяці і дарослага?
Кс. Ян прапанаваў 5 асноўных пунктаў клопату пра душу:
На заканчэнне арганізатар сустрэчы — загадчык свіслацкага дома культуры Марына Беляніца — адзначыла, што падобныя мерапрыемствы "садзейнічаюць ўмацаванню супакою і міжканфесійнага паразумення ў грамадстве. Хочацца, каб такое супрацоўніцтва Касцёла і Царквы ў Свіслачы і Квасоўцы працягвалася надалей".
Паміж удзельнікамі міжканфесійных сустрэч і свіслацкім домам культуры склаліся цёплыя, сяброўскія адносіны, за што удзельнікі гэтага мерапрыемства выказваюць падзяку загадчыцы дома культуры Марыне Зыгмунтаўне Беляніца за асабістую зацікаўленасць у арганізацыі.
Падрыхтаваў Павел Леванец