Skip to main content

У катэдры малітоўна чувалі ў абарону ненароджаных дзяцей

У суботу 6 красавіка дзякуючы намаганням а. Валерыя Быкоўскага і студэнтаў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў катэдры было арганізавана малітоўнае чуванне. Асноўнай мэтай гэтага чування быў заклік да клопату і павагі да ненароджанага жыцця, таго жыцця, якое з'яўляецца безабаронным.

foto1


Святары, семінарысты, вернікі стараліся стварыць "мур з малітвы", каб ён стаўся "мурам абаронным" для ненароджаных дзяцей. Чуванне складалася з малітвы, разважанняў, узятых з дакументаў Касцёла і Святых Айцоў, асабліва з дакументаў, аўтарам якіх з’яўляўся бл. Ян Павел II, а таксама спеваў і відэа-прэзентацыі.

На заканчэнне кс. Валерый Быкоўскі, духоўны айцец Гродзенскай семінарыі, расказаў пра тое, чым з’яўляецца духоўнае ўсынаўленне. Гэта малітва за дзіця, якому пагражае смерць; ён адзначыў, што гэтая даступная кожнаму форма малітвы з'яўляецца вельмі моцнай "зброяй" супраць пагарды да зачатага жыцця, "зброяй", якой мы можам абараніць кожнае новае жыццё.


Паводле http://www.wsd.grodnensis.by/