Skip to main content

Наблізіцца да таямніцы Крыжа: у катэдры трывае адарацыя

Кожную сераду падчас Вялікага посту ў гродзенскай катэдры трывае адарацыя Крыжа. Малітоўнае набажэнства праводзіцца ў Фарным касцёле другі год, да яго далучаецца ўсё больш вернікаў, каб наблізіцца да таямніцы Крыжа.

Адарацыю Крыжа пасля вечаровай св. Імшы праводзіць кс. Юры Ёдзік:

- Падчас набажэнства чытаецца Евангелле, разважанні, спяваюцца адпаведныя спевы, якія ствараюць малітоўную атмасферу, своеасаблівым перажыванням спрыяюць і дэкарацыі, - кажа святар.

Разважанні першай адарацыі былі прысвечаныя Крыжу як сімвалу нашага збаўлення. У мінулую сераду вернікі разважалі над грахом гневу, які закрывае нас ад Бога, які забівае ў чалавеку Божую любоў. У гэтую сераду разважанні будуць датычыць граху пыхі. Падчас адарацыі змяшчаліся ўрыўкі з вядомага фільма Мэла Гібсана “Страсці Хрыстовы”, якія дапамагалі яшчэ больш прачуць і ўсвядоміць мукі Хрыста на Крыжы.

Здымкі кс. Валерыя Спірыдона