Skip to main content

Крыжовы шлях, які крануў шчучынскіх вернікаў (дададзена відэа)

Вялікі Пост - час падрыхтоўкі да святкавання Вялікадня. Час перажыванняў, выпраўленняў, роздумаў, змен, калі кожны можа паглядзець на сваё жыццё па-іншаму, усвядоміць свае памылкі, вылечыцца ад залежнасцяў, прыйсці да зусім новага і здабыць тое, чаго так не хапала.

Час, калі мы можам адчуць і раздзяліць мукі Хрыста, пражыць гэтыя моманты разам з Ім і падзякаваць Яму за такую ахвяру.

І вось у пятніцу 8 сакавіка, Айцы піяры падрыхтавалі Крыжовы шлях, дзе можна было не толькі пачуць пра кожную стацыю, але і ўбачыць яе. Гэта была пастаноўка, дзе бачныя былі толькі цені, але яна прымусіла перажыць страх, жаль, боль, нянавісць і адначасова адчуць любоў і пакору. Кранальныя і жорсткія сцэны, музыка - усё гэта выклікала слёзы на вачах гледачоў, адчай, нават нейкае раскаянне. І для многіх менавіта гэта было тым, што нагадала аб бязмежнай любові Бога і выратаванні ў Ім.

Анастасія Ясюкевіч

Крыжовы шлях можна ўбачыць на відэа ніжэй