Skip to main content

Асноўныя спартыўна-інтэграцыйныя мерапрыемствы ў 2012 годзе

2012 год быў таксама багаты на спартыўныя падзеі, якія без сумневу прынеслі шмат радасці для дзяцей і моладзі, а таксама аказалі уплыў на ўмацаванне узаемаадносін паміж людзьмі ў паасобных супольнасцях нашай дыяцэзіі.

 

 

 

 

1. 26 лістапада ў Лідзе адбыўся І Чэмпіянат Беларусі па міні-футболе сярод святароў у якім прынялі ўдзел душпастыры з усіх дыяцэзій Беларусі, а таксама алюмны Пінскай і Гродзенскай семінарый. На распачацце турніру была адпраўлена ўрачыстая св. Імша ў Лідзе-Фары пад кіраўніцтвам кс. аб-па Тадэвуша Кандрусевіча. Дарэчы перамогу атрымала каманда святароў і алюмнаў з Гродзенскай дыяцэзіі.

 

2. 12-15 чэрвеня ў парафіях Гродна-Паўднёвы і Гродна-Дзевятоўка адбылася IV Дыяцэзіяльная парафіяда дзяцей і моладзі пад дэвізам “Вера без учынкаў з’яўляецца мёртвай”. У гэтым адукацыйна-выхаваўчым праекце прыняло удзел каля 400 чалавек ва ўзросце ад 11 да 19 гадоў з 27 парафій Гродзенскай дыяцэзіі.

 

3. Удзел святароў Гродзенскай дыяцэзіі ў VI чэмпіянаце Еўропы па міні-футболе, які праходзіў у Венгрыі 6-10 лютага. Галоўным арганізатарам выезду быў кс. Павел Салабуда.

 

4. З 30 лістапада па 1 снежня ў Слоніме адбыўся 8 турнір па міні-футболе памяці бл. Яна Паўла ІІ, які правёў кс. Артур Малафей, Аляксандр Гусар (кіраўнік футбольнага клуба “Камунальнік” у Слоніме) пры падтрымцы генеральнага спонсара Баляслава Івашка.

 

5. З 30 студзеня па 4 лютага праходзіў XXI Міжнародны турнір па футболе ў Варшаве, на якім маладыя вернікі з нашай дыяцэзіі атрымалі ўзнагароды. У намінацыі “Лепшы спаборнік турніру” перамог Андрэй Снігіра (пар. Гродна-Аўгустовак), а ў намінацыі “Самы выхаваны спаборнік турніру” – Марэк Занеўскі (пар. Гродна-Аўгустовак).

 

*Агляд асноўных спартыўна-інтэграцыйных падзей 2012 года размешчаны паводле значнасці