Skip to main content

Калядныя акцыі "Карытас"

Прыблізна 1,5 тоны цукерак агулам на 25 мільёнаў беларускіх рублёў накіруе гродзенская дабрачынная арганізацыя "Карытас" на калядныя падарункі дзецям з малазабяспечаных сямей Гродзенскай дыяцэзіі.

Сродкі ўдалося сабраць дзякуючы вернікам з усёй дыяцэзіі, якія складалі свае ахвяраванні падчас акцыі "Карытас" "Вігілійная свечка", распавёў кс. Віталі Дабраловіч, кіраўнік гродзенскай "Карытас".

Салодкія падарункі будуць накіраваны ў парафіі дыяцэзіі, дзе пробашчы перададуць цукеркі дзецям з сямей у патрэбе.

Таксама 26 снежня "Карытас" ладзіць калядную сустрэчу для дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі ў Цэнтры творчасці дзяцей і моладзі "Спектр". Такія сустрэчы "Карытас" арганізуе ўжо 4 год.