Skip to main content

Віфлеемская зорка ў Музеі гісторыі рэлігіі

У Гродзенскім музеі гісторыі рэлігіі адбудзецца адкрыццё выставы, прысвечанай Божаму Нараджэнню. Гэтым разам традыцыйная калядная выстава музея зробіць акцэнт на выявах Віфліемскай зоркі.

Як распавяла старэйшы навуковы супрацоўнік музея Галіна Хамко, у экспазіцыі будуць прадстаўленыя Евангеллі, гравюры, паштоўкі, зоркі-абразкі з Палестыны, выразаныя з ракавін.

Адкрыццё каляднай выставы адбудзецца 20 снежня ў 16 гадзін.

На мінулыя Каляды музей падрыхтаваў выставу, прысвечаную беларускай батлейцы.

Здымак з http://www.planetarium-miedzyzdroje.pl