Skip to main content

Адпачынак з Богам для дзяцей ў Смаргоні

3 1 па 7 лістапада адбыліся канікулы з Богам у Каталіцкім Цэнтры Моладзі імя св. Яна Боска ў Смаргоні. Мадэратарамі адпачынку былі а. Іван SDB і с. Вераніка FMA. Асноўнай тэмай супольных сустрэч у якіх удзельнічала больш чым 60 дзецей былі словы “Мой шлях да збаўлення”.

Кожны дзень маленькія ўдзельнікі прымалі ўдзел у св. Імшы і разважалі над рознымі тэмамі, якія датычылі сапраўднага сяброўства, паклікання, спаткання з Богам у вечнасці і іншыя. Акрамя штодзённай духоўнай часткі адпачынку дзеці мелі шмат вясёлых забаў.

Праца з дзецьмі і моладдзю з’яўляюцца галоўным харызматам айцоў салезіянаў, якія займаюцца душпастырскай дзейнасцю ў Смаргоні. Заснавальнік ордэну, св. Ян Боска часта любіў паўтараць словы скіраваныя да сваіх выхаванцаў: “Гуляйце, скачыце, бегайце, шуміце. Мне важна только адно: каб вы не грашылі”.

 А. Манчак, В. Ермак