Skip to main content

Святар з Ашмян наведаў дзіцячы цэнтр рэабілітацыі

image001У пятніцу 26 кастрычніка адбылося спартыўнае мерапрыемства для дзяцей з цяжкасцямі ў развіцці, якое арганізаваў Ашмянскі рэабілітацыйны цэнтр, дзе былі таксама запрошаны дзеці з Астраўца. У спартыўны зал школы-інтэрната, дзе праходзілі спаборніцтвы, завітаў таксама кс. Павел Паўлюкевіч, вікарый парафіі ў Ашмянах і семінарыст Павел Раманоўскі, якія пачаставалі дзяцей салодкімі прысмакамі.

Святар падчас прамовы падкрэсліў неабходнасць і важнасць правядзення такіх мерапрыемстваў, таму што ўдзел у іх дае дзецям магчымасць адчуць, што вакол іх ёсць шмат людзей, якія могуць падзяліцца цеплынёй свайго сэрца, зразумець, падтрымаць і працягнуць ім руку дапамогі. Звяртаючыся да бацькоў і настаўнікаў, якія працуюць з дзецьмі, святар пажадаў ім Божага бласлаўлення і вытрымкі ў іх нялёгкай і ахвярнай працы.

image003 image005  image009

Таццяна Юшкоўская