Skip to main content

У Росі ладзяцца рэкалекцыі для мужчын (абноўлена)

Не сакрэт, што сучасны мужчына перажывае крызіс у многіх сферах жыцця. Можна часта пачуць пра крызіс бацькоўства, крызіс сям’і. Жанчыны скардзяцца, што “звяліся сапраўдныя мужчыны”. Мужчыны губляюць разуменне сваёй ролі, наследуючы ідэал з тэлебачання ці модных часопісаў. Але Бог на старонках Бібліі паказвае іншы “ідэал” мужчыны: “Шчаслівы муж, які баіцца Госпада і суцяшэнне знаходзіць у запаведзях Ягоных” (Пс 111, 1-2).

Пра тое, як можна ва ўмовах ХХI ст. заставацца праведнымі мужчынамі, будуць разважаць мужчыны падчас духоўных практыкаванняў, якія адбудуцца ў парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Росі 13 кастрычніка (субота).

Спецыяльным госцем гэтых духоўных парктыкаванняў будзе Дональд Турбіт, член “Служэння Абнаўлення” (Renewal Ministry), Каталіцкай каардынацыі харызматычнага абнаўлення ў ЗША, лідар каталіцкага руху “Мужчыны св. Іосіфа”. Сп. Турбіт цягам 20 гадоў служыў пажарнікам у Роуд-Айлендзе, 30 год вёў уласны бізнес. Яны з жонкай маюць трое дзяцей і трынаццаць унукаў. Сп. Турбіт вядзе місіі і канферэнцыі ва ўсёй Новай Англіі, Усходняй Еўропе, Афрыцы, В’етнаме. Яго служэнне накіравана найперш на мужчын.

 

Праграма рэкалекцый у Росі:

10.00 – канферэнцыя 1

12.00 – канферэнцыя 2

13.30 – абед (з сабой абавязкова мець бутэрброды!)

14.30 – Вяночак да Божай міласэрнасці, канферэнцыя 3

16.30 – Споведзь

18.00 – св. Імша, адарацыя, малітва аб унутраным ацаленні

20.30 – заканчэнне

Сустрэчы для мужчын з Дональдам Турбітам таксама будуць адбывацца ў нядзелю 14 кастрычніка ў гродзенскай катэдры пасля кожнай св. Імшы. Канферэнцыя для мужчын адбудзецца ў 20 гадзін ў зале св. Андрэя Баболі.

Сардэчна запрашаем усіх мужчын 13 кастрычніка ў Рось і 14 кастрычніка ў Гродна!