Skip to main content

Сястра Вольга Рынкевіч адзначыла ў Воранаве 25-годдзе манаскага жыцця

s 4

30 жніўня ў парафіі святых апосталаў Сымона і Юды Тадэвуша ў Воранаве (Радунскі дэканат) адзначалася 25-годдзе манаскага жыцця сястры палатынкі Вольгі Рынкевіч.

Сястра Вольга паходзіць з гэтай парафіі, служыць у Бярозе (Пінская дыяцэзія).

Цэлебрацыю Імшы, на якой дзякавалі за 25-годдзе манаства сястры Вольгі і маліліся за яе, узначаліў кс. Анджэй Вітэк SAC, які шмат гадоў быў пробашчам воранаўскай парафіі, а цяпер завяршае гэтае служэнне. На літургіі прысутнічалі святары, законныя сёстры і парафіяне.

Ксёндз Станіслаў Вашкевіч SAC прамовіў гамілію, у якой засяродзіў увагу на важнасці і значэнні манаскага жыцця.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі