Skip to main content

Віншуем біскупа Уладзіміра Гуляя з імянінамі

cvety

Яго Эксцэленцыі Біскупу Уладзіміру Гуляю з нагоды Імянін ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя, апекі святога заступніка, радасці на кожны дзень, сіл і стойкасці ў паслузе.

Няхай усемагутны Бог адорыць Вас сваімі шчодрымі ласкамі, падтрымлівае ў кожнай добрай справе, а побач будуць зычлівыя людзі.

galounaja trokeli 47

Няхай Маці Божая атуляе Вас плашчом сваёй мацярынскай любові, а Святы Дух шчодра адорвае сваімі дарамі.
Шчыра дзякуем Богу за дар Вашай асобы!

Plurimos annos!

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі