12 ліпеня на палях ААТ “Шчучынаграпрадукт” каталіцкі і праваслаўны святары благаславілі хлебаробаў на працу збору жніва, а таксама здзейснілі благаслаўленне тэхнікі.
Як паведамляе dzyannica.by, у гэты дзень там праходзілі “Зажынкі” – свята пачатку збору жніва, на якім прысутнічала шмат гасцей, у тым ліку старшыня Шчучынскага райвыканкама Аляксей Садоўскі.
Здзейсніць малітву і абрад благаслаўлення былі запрошаны святары. Каталіцкі Касцёл прадстаўляў пробашч шчучынскай парафіі св. Тэрэзы Авільскай а. Аляксандр Махнач SP.