Skip to main content

Новы нумар газеты "Слова Жыцця"

14sz

Што цікавага можна прачытаць у новым нумары газеты “Слова Жыцця”? (+ PDF)

Маці Божая натхняе на пілігрымку жыцця. У старадаўняй капліцы ў Дубку, што адносіцца да парафіi Найсвяцейшай Тройцы ў Жодзішках (Смаргонскі дэканат), адбылася ўрачыстая св. Імша, якая цэлебруецца тут толькі раз на год. Вернікі ўшаноўваюць Маці Божую Няспыннай Дапамогі альбо, як кажуць паміж сабой мясцовыя, Маці Божую Курганскую.

Нікейскі сабор: агульнахрысціянская спадчына. Сёлета ўвесь хрысціянскі свет адзначае 1700-годдзе першага ў гісторыі Касцёла Сусветнага сабору, які адбыўся ў Нікеі ў 325 годзе.

Асаблівасці генеалагічнага пошуку ў міжваенны перыяд. Якімі дакументамі карыстацца пры радаводных даследаваннях у 1918–1939 гады – распавядае генеалог.

Пра гэта і не толькі ў новым нумары “Слова Жыцця”!

Газету можна набыць з 13 ліпеня ў парафіях Гродзенскай дыяцэзіі, а таксама ў парафіі св. Яна Евангеліста і св. Максімільяна Кольбэ ў Мінску (м-н Кунцаўшчына).

Наступны нумар – 27 ліпеня.

Версія PDF беларуская

Версія PDF польская