9 ліпеня біскуп Гродзенскі Уладзімір Гуляй сустрэўся ў Навагрудку з удзельнікамі пешай пілігрымкі на дыяцэзіяльныя ўрачыстасці ў санктуарый Маці Божай Каралевы нашых сем’яў у Тракелях.
У пілігрымцы ідуць вернікі з Навагрудка і Дзятлава.
Біскуп прайшоў з пілігрымамі частку шляху, а таксама звярнуўся да іх са словам. Ён падкрэсліў, што пілігрымка – не толькі прыгода, што яна павінна здзяйсняцца з любові да Бога і Яго Маці, якая і для пілігрымаў, і для ўсяго свету з’яўляецца Маці надзеі.
Іерарх пажадаў пілігрымам добрай дарогі і ўдзяліў пастырскае благаслаўленне.
Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі