Skip to main content

Святары Шчучыншчыны атрымалі пасведчанні аб дзяржаўнай перарэгістрацыі рэлігійных арганізацый

peregestracja 5

2 ліпеня ў Шчучынскім райвыканкаме прайшла сустрэча кіраўніцтва раёна з духавенствам, галоўнай мэтай якой было ўручэнне святарам пасведчанняў аб дзяржаўнай перарэгістрацыі рэлігійных арганізацый. Пасведчанні атрымалі ў тым ліку каталіцкія святары Шчучыншчыны.

Як паведамляе dzyannica.by, уручылі пасведчанні старшыня раённага Савета дэпутатаў Ганна Хвядзюк і намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Цюсіна. 

У межах сустрэчы начальнік аддзела ідэалагічнай працы і па справах моладзі райвыканкама Вераніка Дысько адзначыла, што ў Шчучынскім раёне зарэгістраваны рэлігійныя арганізацыі, якія адносяцца да трох канфесій: 14 – да рыма-каталіцкіх, 16 – да праваслаўных, 1 – да хрысціян веры евангельскай. У сувязі з уступленнем у сілу Закона аб дзейнасці рэлігійных арганізацый ім неабходна было прайсці дзяржаўную перарэгістрацыю да 1 ліпеня, усе яны прайшлі яе.

Старшыня Савета дэпутатаў падзякавала святарам за мір і спакой сярод парафіян, супрацоўніцтва і ўзаемаразуменне, удзел у многіх раённых мерапрыемствах.