3 ліпеня, у Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, у Гродне ва ўрачыстай цырымоніі ўскладання кветак да брацкай магілы воінаў і партызан, якія загінулі ў час Вялікай Айчыннай вайны, узяў удзел біскуп Гродзенскі Уладзімір Гуляй.
Біскупа суправаджаў яго сакратар кс. Анджэй Ганчар.
У цырымоніі ўдзельнічалі, акрамя рэлігійных дзеячоў, прадстаўнікі Гродзенскіх аблвыканкама і гарвыканкама, арганізацый, ведамстваў, прадпрыемстваў, ветэраны Вялікай Айчыннай вайны.
Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі