28 чэрвеня гродзенская парафія Найсвяцейшага Адкупіцеля адзначала адпустовую ўрачыстасць у гонар Маці Божай Нястомнай Дапамогі. Святкаванне ўзначаліў біскуп эмерыт Аляксандр Кашкевіч.
Маці Божая Нястомнай Дапамогі лічыцца Апякункай тых людзей, якія знаходзяцца ў самай вялікай патрэбе, засмучаных, якія адчуваюць неабходнасць у любові і апецы. На Яе абразе прадстаўлены сама Панна Марыя, Дзіцятка Езус і арханёлы Міхал і Габрыэль. Як нам паведамілі, Маці Божую Нястомнай Дапамогі вельмі шануюць у гэтай гродзенскай парафіі.
У адпустовай Імшы ўдзельнічалі шматлікія парафіяне і духавенства дэканату Гродна-Усход.
Біскуп заахвоціў часта звяртацца да Маці Божай, паколькі Яна ніколі не адмаўляе сваім дзецям у неабходных ласках.
Завяршылася ўрачыстасць эўхарыстычнай працэсіяй вакол касцёла.
Пробашч а. Анджэй Ядкоўскі CSsR падзякаваў біскупу за тое, што ён узначаліў урачыстасць.
Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі