14 чэрвеня адбылася пешая пілігрымка з Навагрудка ў старажытную драўляную капліцу св. Антонія Падуанскага ў Мількавічах. Пілігрымка праходзіла з мэтай ушанавання святога Антонія, успамін якога адзначаўся днём раней.
У пілігрымцы ўдзельнічалі вернікі рознага узросту, асноўную колькасць удзельнікаў склалі міністранты навагрудскай парафіі св. Арханёла Міхала.
На працягу шляху пілігрымы маліліся, праслаўлялі Бога спевам.
Кульмінацыяй пілігрымкі была адпустовая Імша, у якой удзельнічалі вернікі з розных месцаў – у тым ліку з Ліды, Ваўкавыска, Бярозаўкі, Гродна, Дзяржынска, Мінска.
Нам паведамляюць, што капліца ў Мількавічах, размешчаная на старых каталіцкіх могілках, якая калісьці была парафіяльным касцёлам і з’яўляецца гістарычным помнікам драўлянага дойлідства, з кожным годам прыцягвае ўсё больш людзей.
Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі