Што цікавага можна прачытаць у новым нумары газеты “Слова Жыцця”? (+ PDF)
Дыяцэзіяльны дзень дзіцяці 2025: “Пілігрымы надзеі”. Каля 1500 хлопцаў і дзяўчат з розных парафій Гродзенскай дыяцэзіі сабраліся ў Гродне на супольную малітву і забавы. Чым запомнілася свята?
Хуткая дапамога: з Богам і жаданнем дапамагаць. Сваім сведчаннем дзеляцца фельчары з розных куткоў Гродзеншчыны.
Генеалагічны пошук у ХVIII стагоддзі і раней. Чым кіравацца ў вывучэнні радаводу часоў Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай, – распавядае генеалог.
Пра гэта і не толькі ў новым нумары “Слова Жыцця”!
Газету можна набыць з 15 чэрвеня ў парафіях Гродзенскай дыяцэзіі, а таксама ў парафіі св. Яна Евангеліста і св. Максімільяна Кольбэ ў Мінску (м-н Кунцаўшчына).
Наступны нумар – 29 чэрвеня.