Skip to main content

Віншуем біскупа Уладзіміра Гуляя з юбілеем

pngtree several dozen red roses are a few feet apart image 13140679

Ад імя ўсіх супрацоўнікаў сродкаў масавай інфармацыі Гродзенскай дыяцэзіі выказваем Яго Эксцэленцыі біскупу Уладзіміру Гуляю самыя сардэчныя віншаванні з нагоды юбілею і пажаданні ўсяго найлепшага: здароўя, душэўнага супакою, веры, надзеі, добразычлівых людзей побач, шчодрых Божых ласкаў і толькі радасных хвілін у жыцці.

Дзякуем Пану Богу за дар Вашага святарства і за ўсіх людзей, якія з клопатам спадарожнічаюць Вам па жыцці.

Просім для Вас у малітвах аб заступніцтве Найсвяцейшай Маці і ўсіх святых, а таксама аб трывалым здароўі, патрэбных Божых ласках і благаслаўленні. Жадаем заўсёды заставацца з Панам Богам!

Супрацоўнікі аддзела сродкаў масавай інфармацыі Гродзенскай дыяцэзіі