Skip to main content

У Гудагаі прайшла сустрэча сем’яў некалькіх парафій

godagaj deci 125 чэрвеня ў дыяцэзіяльным санктуарыі Маці Божай Шкаплернай у Гудагаі (Астравецкі дэканат) прайшла сустрэча сем’яў парафій у Астраўцы, Варнянах, Міхалішках, Крэве і самім Гудагаі.

На сустрэчы адбылася сумесная малітва ў інтэнцыі дзяцей, бацькоў і ўсіх, хто ў Беларусі займаецца выхаваннем і адукацыяй.
Дзецям у межах сустрэчы былі прапанаваны гульні і забавы на свежым паветры.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі

Фота: с. Ідалья Мархоцкая, a. Аркадзь Куляха OCD