Skip to main content

Пілігрымку на байдарках у вёску Дубок здзейснілі вернікі смаргонскай парафіі

bajdarki 631 мая сем’і з супольнасці “Family meet”, якая дзейнічае пры парафіі св. Міхала Арханёла ў Смаргоні, здзейснілі пілігрымку-сплаў на байдарках па рацэ Вілія ў вёску Дубок.

У Дубку знаходзяцца драўляная святыня, дзе ўшаноўваецца абраз Маці Божай Курганскай Нястомнай Дапамогі, і Кальварыя ў гонар Маці Божай.

“У Дубок складана даехаць, але даплыць можна без перашкодаў”, – паведамляюць нам і тлумачаць, што па гэтай прычыне члены супольнасці “Family meet” са сваім душпастырам кс. Артурам Ляшнеўскім SDB вырашылі здзейсніць гэтае воднае падарожжа.

Па прыбыцці ў Дубок ксёндз Артур цэлебраваў Імшу. У гаміліі ён засяродзіў увагу на постаці Багародзіцы як “пакорнай слугі Пана”.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі