Skip to main content

У Смаргоні прайшло свята сям’і

smorgon semja 125 мая ў смаргонскай парафіі св. Міхала Арханёла, дзе служаць салезіяне, адбылося свята сям’і. Яго правядзенне там стала традыцыяй.

Нам паведамілі, што па задуме арганізатараў гэтае свята з’яўляецца “днём падзякі Богу за нашы сем’і” і магчымасцю для ўсёй сям’і “пабыць разам і добра правесці час”.

Распачалося свята Імшой, на якой новыя члены “Савіо-клуба” – салезіянскай суполкі для падлеткаў – прынеслі абяцанні. Потым на касцёльным падворку адбыўся сямейны фэст. Увазе прысутных былі прапанаваны супольныя гульні, інтэграцыйныя танцы, конкурсы, крама, у якой за добрыя ўчынкі можна было набыць тавары, кавярня для бацькоў, разнастайныя забавы, выступленне фокусніка.

Завяршылася свята тэатралізаваным “салезіянскім слоўкам”, у якім быў прадстаўлены сон святога Яна Боско пра дзве калоны.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі