Skip to main content

Дзень засяроджання для ўдзельнікаў руху “Легіён Марыі” прайшоў у Тракелях

legion 231 мая, у свята Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі, у дыяцэзіяльным санктуарыі Маці Божай Каралевы нашых сем’яў у Тракелях (Радунскі дэканат) прайшоў дзень засяроджання для ўдзельнікаў руху “Легіён Марыі”.

На сустрэчы прысутнічала каля 30 чалавек. Як паведамляецца, яны сабраліся, “каб паразважаць над сваім легіянерскім пакліканнем”. “Па прыкладу Маці Божай вучыцца служыць іншаму чалавеку, наведваць яго, прыносіць Хрыста, як Марыя, туды, дзе ёсць духоўныя і фізічныя цяжкасці, – паведамляюць нам. – Мы нясём Хрыста ў адзінстве з Марыяй і праз Яе заступніцтва жадаем адзінства паміж легіянерамі”.

У межах дня засяроджання адбылася начная адарацыя, на якой разважалі над усімі таямніцамі Ружанца. Духоўныя практыкаванні ў межах сустрэчы правёў адказны за рух “Легіён Марыі” ў Гродзенскай дыяцэзіі кс. Віталій Валюк.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі