Skip to main content

Біскуп Аляксандр Кашкевіч удзяліў сакрамэнт канфірмацыі ў гродзенскай парафіі бл. Мар’яны Бярнацкай

bezmowanie baranowicze 328 мая біскуп эмерыт Аляксандр Кашкевіч удзяліў сакрамэнт канфірмацыі ў парафіі благаслаўлёнай Мар’яны Бярнацкай у Гродне (Сапоцкінскі дэканат).

Сакрамэнт быў удзелены на святой Імшы, якую ўзначаліў біскуп. Да канфірмацыі прыступілі маладыя вернікі – у агульнай колькасці 13 чалавек.

На літургіі, якая цэлебравалася ў часовай капліцы, побач з якой будуецца касцёл гэтай маладой парафіі, прысутнічалі шматлікія парафіяне і госці.

Пробашч кс. канонік Юрый Марціновіч прывітаў прысутных і падкрэсліў, што гэты дзень, калі група маладых парафіян, прымаючы сакрамэнт, абавязваецца мужна вызнаваць сваю веру і жыць згодна з ёю, вельмі важны для парафіяльнай супольнасці.

Біскуп у гаміліі заахвоціў канфірмаваных адважна рабіць штодзённы выбар і заўсёды станавіцца на бок праўды і любові – на бок Езуса, Збаўцы.

bezmowanie baranowicze 6

Іерарх заклікаў маладых людзей адкрыць свае сэрцы, каб прыняць вялікую любоў Бога. Ён дадаў, што, каб гэта не скончылася толькі пачуццямі, трэба адкрыць на Божую праўду таксама свой розум.

У канцы Імшы канфірмаваныя выказалі ўдзячнасць біскупу, свайму душпастыру, катэхетам і ўсім, хто прычыніўся да падрыхтоўкі гэтай урачыстай падзеі.

Біскуп заахвоціў парафіян, асабліва маладых канфірмаваных, штодзённа жыць верай і быць апосталамі ў месцах сваёй вучобы і працы.

Акрамя таго, іерарх благаславіў крыжы, якія будуць для канфірмаваных памятным знакам гэтай падзеі і разам з тым будуць нагадваць пра прабіты падчас укрыжавання бок Езуса Хрыста, з якога праліліся кроў і вада, і пра сакрамэнты Касцёла.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі

Фота: Артур Антушэвіч