Што цікавага можна прачытаць у новым нумары газеты “Слова Жыцця”? (+ PDF)
Моладзь запрашаецца на агульнабеларускую сустрэчу. З 20 па 22 чэрвеня ў парафіi Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Гродне адбудуцца V Агульнабеларускія дні моладзі пад дэвізам “Мы пілігрымы надзеі”: 5 прычын прыняць удзел у з’ездзе маладых католікаў.
Калі губляеш усё, але знаходзіш Хрыста. Гісторыя журналісткі і блогеркі Асі Паплаўскай, якая адмовілася ад папулярнасці, грошай, жаніха, каб уступіць у кляштар.
Як жыць у інфармацыйна перагружаным свеце? Аб тым, што перашкаджае ўтрыманню засяроджанай увагі, – разважае псіхолаг.
Пра гэта і не толькі ў новым нумары “Слова Жыцця”!
Газету можна набыць з 1 чэрвеня ў парафіях Гродзенскай дыяцэзіі, а таксама ў парафіі св. Яна Евангеліста і св. Максімільяна Кольбэ ў Мінску (м-н Кунцаўшчына).
Наступны нумар – 15 чэрвеня.