Skip to main content

Біскуп Кашкевіч удзяліў сакрамэнт канфірмацыі ў Гудагаі

kaszkewicz bezmowanie 325 мая біскуп эмерыт Аляксандр Кашкевіч удзяліў сакрамэнт канфірмацыі ў дыяцэзіяльным сакнктуарыі Маці Божай Шкаплернай у Гудагаі (Астравецкі дэканат).

Сакрамэнт быў удзелены на святой Імшы, якую ўзначаліў біскуп. Да канфірмацыі прыступілі 35 вернікаў мясцовай парафіі Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі. Для прыняцця сакрамэнту канфірмаваныя – моладзь і старэйшыя вернікі – прайшлі двухгадовую падрыхтоўку, якая заключалася ў катэхізацыі.

У гаміліі біскуп звярнуў увагу на важнасць канфірмацыі, якая называецца сакрамэнтам хрысціянскай сталасці. Іерарх нагадаў, што ў гэтым сакрамэнце чалавек прымае Духа Святога. Біскуп дадаў, што той, хто прыме Духа, абавязаны несці іншым Хрыста і Яго Добрую Навіну, а таксама актыўна ўдзельнічаць у жыцці супольнасці вернікаў.

У канцы літургіі парафіяне сардэчна павіншавалі іерарха з 34-й гадавінай біскупскага пасвячэння, падзякаваўшы за шматгадовае пастырскае служэнне і адданасць місіі, даручанай яму Хрыстом.

Усіх жадаючых запрасілі з нагоды Юбілейнага 2025 года наведаць гудагайскі санктуарый, каб узмацніць сваю веру і паяднацца з Богам.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі

Фота: Алена Маркоўская