Skip to main content

Біскуп Гродзенскі скіраваў віншаванне з біскупскім пасвячэннем новапрызначанаму Апостальскаму нунцыю ў Беларусі

IMG 9587горизонт 222 мая 2025 г., у папскай базыліцы св. Пятра ў Ватыкане Яго Эксцэленцыя арцыбіскуп Іньяцыё Чэффаліа, новапрызначаны Апостальскі нунцый у Беларусі, прыняў біскупскае пасвячэнне, удзеленае Яго Эмінэнцыяй кардыналам П’етро Паралінам, Дзяржаўным сакратаром Яго Святасці Папы Льва XIV.

Ад імя ўсёй супольнасці Гродзенскай дыяцэзіі і свайго асабіста выказваю Яго Эксцэленцыі сардэчныя віншаванні і найлепшыя пажаданні. Няхай шчодрае благаслаўленне Нябеснага Айца, моц Уваскрослага Хрыста і святло Духа Святога спадарожнічаюць арцыбіскупу ў штодзённым служэнні Святому Касцёлу і плённым спаўненні даручанай яму дыпламатычнай місіі ў Беларусі.

Няхай Найсвяцейшая Панна Марыя, наша Маці і Заступніца, нястомна ахінае Яго Эксцэленцыю плашчом сваёй чулай апекі і просіць свайго Сына аб патрэбных для яго ласках і дарах.

Яднаючыся з арцыбіскупам у духоўнай радасці, запэўніваем яго ў нашай гарачай малітве і з надзеяй чакаем яго прыбыцця ў нашу краіну.

Уладзімір Гуляй

Біскуп Гродзенскі

Гродна, 22 мая 2025 г.