Skip to main content

З’езд міністрантаў салезіянскіх парафій прайшоў у Жупранах

zyprany 1З 16 па 18 мая ў Жупранах адбыўся з’езд міністрантаў парафій, у якіх служаць ксяндзы салезіяне. З’езд праводзіцца ў маі па традыцыі.

У сустрэчы ўдзельнічалі міністранты са Смаргоні, Бараўлян, Мінска і саміх Жупран.

У межах сустрэчы адбыўся квэст, які тлумачыў удзельнікам змест энцыклікі Папы Францішка “Laudato Si’”.

Фармацыйная частка ўключала ўводзіны ў тэму канклаву і аповед аб значэнні папскіх інсігній.

Забаўляльная частка мела характар спаборніцтваў: удзел у розных іспытах, магчымасць з дапамогаю турыстычных прыладаў узлезці на кар’ер і прапаўзці над абрывам, футбол.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі