Skip to main content

Сакрамэнт канфірмацыі ў Квасоўцы: “Наша задача – даваць сведчанне любові”

kwasowka bezmowanie 1118 мая ў парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Квасоўцы (дэканат Гродна-Захад) біскуп Гродзенскі Уладзімір Гуляй удзяліў сакрамэнт канфірмацыі.

Сакрамэнт быў удзелены на ўрачыстай святой Імшы, якую цэлебраваў біскуп.

У гаміліі іерарх засяродзіў увагу на фрагменце Евангелля, у якім гаворыцца пра любоў да бліжняга. Ён падкрэсліў, што любоў, пра якую кажа Езус Хрыстус, – не толькі тэорыя, а тое, што трэба практыкаваць штодня. Біскуп прапанаваў вернікам задумацца над тым, як выглядае іх любоў да бліжняга, і дадаў, што менавіта па любові іншыя людзі могуць распазнаць, што тыя з’яўляюцца вучнямі Хрыста.

“Быць вучнем Хрыста – значыць быць тым, хто ўносіць у жыццё іншых гэтую любоў, якая з’яўляецца не словамі, а дзеяннямі. Гэта значыць, што любоў не абмяжоўваецца прыгожымі словамі, а заключаецца ў канкрэтных дзеяннях – дзяленні з іншымі, прабачэнні, дапамозе тым, хто мае найбольшую патрэбу ў гэтым”, – сказаў пастыр Касцёла на Гродзеншчыне.

Тых, хто прыступаў да канфірмацыі – сакрамэнту хрысціянскай сталасці, – біскуп заахвоціў кожны дзень даваць “сведчанне любові, якой нас навучыў Езус”.

У канцы Імшы пробашч кс. Тадэвуш Крыштопік падзякаваў біскупу і папрасіў аб благаслаўленні для ўсіх, хто належыць да гэтай парафіяльнай супольнасці, каб яны маглі трываць у веры і практыкаваць любоў, будучы такім чынам сапраўднымі вучнямі Езуса.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі