Skip to main content

Леў XIV на пачатак пантыфікату: ісці да Бога і любіць адзін аднаго

cq5dam.thumbnail.cropped.1000.563 5Любоў і адзінства – два вымярэнні місіі, даручанай Пятру і яго наступнікам, - нагадаў Папа Леў XIV падчас Імшы інаўгурацыі свайго пантыфікату. Літургія адбылася 18 мая 2025 года на Плошчы Святога Пятра ў Ватыкане.
Святы Айцец адзначыў, што пасля гэтага кардыналы сабраліся на канклаве, усклаўшы ў рукі Бога “жаданне выбраць новага наступніка Пятра, Біскупа Рыма, пастыра, здольнага захоўваць багатую спадчыну хрысціянскай веры і, адначасова, скіроўваць позірк у будучыню, каб адказваць на пытанні, трывогі і выклікі сённяшняга дня”.

“Я быў абраны без якіх-небудзь заслуг і са страхам і трапятаннем прыходжу да вас як брат, які хоча быць слугой вашай веры і вашай радасці, ідучы з вамі па шляху любові Бога, які хоча, каб мы ўсе былі аб’яднаныя ў адну сям’ю”, - сказаў Леў XIV, падкрэсліўшы, што “любоў і адзінства – гэта два вымярэнні місіі, даручанай Пятру Езусам”.

Папа заўважыў, што Езус даверыў першым вучням заданне быць “лаўцамі людзей” – “зноў і зноў закідваць сеткі, каб пагружаць у воды свету надзею Евангелля, плыць па моры жыцця, каб кожны мог апынуцца ў абдымках Бога”. Пантыфік адзначыў, што выконваць гэтую місію і быць пастырам Божага статку Пётр мог толькі трываючы ў любові Бога, будучы гатовым “любіць больш” і “аддаць сваё жыццё за братоў”.

“Служэнне Пятра адзначана менавіта гэтай самаахвярнай любоўю, бо Касцёл Рыма старшынствуе ў любові, і яго сапраўдная ўлада – гэта любоў Хрыста. Гаворка ніколі не ідзе пра захоп іншых праз прыгнёт, рэлігійную прапаганду ці сродкі ўлады, але заўсёды і толькі пра любоў, як рабіў Езус”, - падкрэсліў Святы Айцец.

Папа адзначыў таксама, што Пётр быў пакліканы “пасвіць статак, ніколі не паддаючыся спакусе стаць адзінокім правадыром або начальнікам, пастаўленым вышэй за іншых, робячы сябе гаспадаром даручанага яму народа”, але “служыць веры сваіх братоў, ідучы разам з імі”.

“Насамрэч, мы ўсе – “жывыя камяні”, пакліканыя праз хрост будаваць Божы дом у братэрскай еднасці, у гармоніі Духа, у суіснаванні разнастайнасці. Як сцвярджае святы Аўгусцін: “Касцёл складаецца з усіх тых, хто жыве ў згодзе са сваімі братамі і хто любіць бліжняга свайго”, - нагадаў Пантыфік.

“Браты і сёстры, я хацеў бы, каб гэта стала нашым першым вялікім жаданнем: з’яднаны Касцёл – знак адзінства і еднасці, якая становіцца закваскай для прыміранага свету”, - сцвердзіў Папа.

Пантыфік адзначыў, што “ў наш час мы ўсё яшчэ бачым занадта шмат разладу, занадта шмат ран, выкліканых нянавісцю, гвалтам, забабонамі, страхам перад тымі, хто адрозніваецца, і эканамічнай парадыгмай, якая эксплуатуе рэсурсы Зямлі і адкідвае на ўзбочыну грамадства найбяднейшых”.

“І мы хочам быць у гэтым цесце малой закваскай адзінства, еднасці, братэрства. Мы хочам сказаць свету з пакорай і радасцю: зірніце на Хрыста! Падыдзіце бліжэй да Яго! Прыміце Яго Слова, якое асвятляе і суцяшае! Пачуйце Яго заклік, поўны любові – стаць Яго адзінай сям’ёй: у адзіным Хрысце мы адно. І гэта шлях, якім мы павінны ісці разам: паміж сабой, з сястрынскімі хрысціянскімі Цэрквамі, з тымі, хто ідзе іншымі рэлігійнымі шляхамі, з тымі, хто няўрымсліва шукае Бога, з усімі людзьмі добрай волі, каб будаваць новы свет, у якім пануе мір”, - сказаў ён.

Пантыфік падкрэсліў, што гэты “місіянерскі дух павінен натхняць нас не замыкацца ў сваёй маленькай групе і не адчуваць сябе вышэйшымі за свет”, але “прапаноўваць Божую любоў усім, каб дасягнуць адзінства, якое не сцірае адрозненняў, а наадварот, узбагачае асабістую гісторыю кожнага чалавека і сацыяльную і рэлігійную культуру кожнага народа”.

“Браты, сёстры, гэта час любові! Божая любоў, якая робіць нас братамі паміж сабой – гэта сэрца Евангелля. І сёння мы разам з маім папярэднікам Львом XIII можам спытаць сябе: “калі б гэты крытэрый пераважаў у свеце, ці не спыніліся б адразу ўсе разлады і ці не вярнуўся б, магчыма, мір?” - сказаў Пантыфік, спаслаўшыся на энцыкліку “Rerum novarum”.

“З дапамогай святла і сілы Святога Духа, давайце будаваць Касцёл, які заснаваны на любові да Бога і з'яўляецца знакам адзінства, місіянерскі Касцёл, які адкрывае свае абдымкі свету, які абвяшчае Слова, які дазваляе гісторыі крануць яго і які становіцца закваскай гармоніі для чалавецтва”, - сказаў напрыканцы гаміліі Леў XIV, заклікаўшы: “Разам, як адзін народ, як усе браты, давайце ісці да Бога і любіць адзін аднаго”.

Паводле Vatican News