Гродзенская дыяцэзія (поўная назва – мясцовае рэлігійнае аб’яднанне “Гродзенская дыяцэзія Рымска-каталіцкага Касцёла ў Рэспубліцы Беларусь”) прайшла дзяржаўную перарэгістрацыю. Завершаны неабходныя для гэтага працэдурныя дзеянні.
15 мая ў будынку Апарату Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў адбылося ўрачыстае ўручэнне рэгістрацыйных дакументаў. Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Аляксандр Румак перадаў пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі біскупу Гродзенскаму Уладзіміру Гуляю.
Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі