Дарагія браты і сёстры ў Хрысце,
Паколькі 9 мая прыпадае дзяржаўнае свята, якое называецца Днём Перамогі, беручы пад увагу духоўнае дабро вернікаў (згодна з прадпісаннямі кан. 87 §1 і 1251 ККП), а таксама значэнне гэтага дня ў гістарычнай свядомасці нашага народа, удзяляю дыспенсацыю ад абавязку ўстрымання ад спажывання мясных страваў у пятніцу 9 мая 2025 года ўсім вернікам Гродзенскай дыяцэзіі і тым, хто будзе знаходзіцца ў гэты дзень на яе тэрыторыі.
Адначасова заахвочваю, каб вернікі, карыстаючыся гэтай дыспенсацыяй, выбралі іншыя формы ўчынкаў пакаяння – такія, як малітва, міласціна ці справы міласэрнасці. Асабліва прашу ахапіць у гэты дзень малітвай усіх ахвяр войнаў, а таксама прасіць Бога аб дары міру для свету, найперш у тых месцах, дзе працягваюцца пакуты.
Няхай памяць аб драматычных падзеях ХХ стагоддзя, удзячнасць за дар свабоды і міру вядуць нас да большага клопату пра агульнае дабро, паяднанне і братэрскую любоў.
З пастырскім благаслаўленнем
Уладзімір Гуляй
Біскуп Гродзенскі