1 мая вернікі парафіі Святога Духа ў Гродне здзейснілі падарожжа па святынях Гродзенскай вобласці.
Пад кіраўніцтвам пробашча кс. каноніка Паўла Салабуды і вікарыя кс. Валерыя Спірыдона група парафіян наведала касцёлы ў Іўі, Гальшанах, Ашмянах, Гудагаі, Астраўцы, Гервятах, Міхалішках і Варнянах.
Падарожжа было вельмі цікавым для вернікаў. “Старадаўнія храмы Гродзеншчыны захапляюць і здзіўляюць сваёй веліччу і таямнічасцю. Вельмі каштоўна, што ў кожным касцёле мы маглі пачуць гісторыю храма з вуснаў пробашча, мелі магчымасць памаліцца ля цудадзейных абразоў, адчуць атмасферу святога месца”, – распавяла парафіянка Аксана.
“Я была ўражана гісторыяй варнянскага касцёла святога Юрыя, – кажа парафіянка Алена. – Гісторыі будаўніцтва, кахання і любові да Бога спалучыліся ў адно.
Цікавы і той факт, што касцёл перажыў дзве вайны і часы камунізму, не быў страчаны і дзейнічае да сённяшняга часу”.
З паездкі парафіяне вярнуліся натхнёныя, з новымі ведамі і досведам.
Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі