Skip to main content

Віншуем біскупа Аляксандра Кашкевіча з імянінамі

d9ccf7c7bf9ecc5956fc161fa86041663 мая Каталіцкі Касцёл успамінае святога Аляксандра, біскупа Рыма, мучаніка. Ён быў пятым наступнікам апостала Пятра і здзяйсняў сваё служэнне ў пачатку ІІ стагоддзя. Адыграў важную ролю ў развіцці літургіі і кіраванні Касцёлам у тыя часы.

У гэты дзень адзначае імяніны біскуп Аляксандр Кашкевіч, першы пастыр Касцёла на Гродзеншчыне, які ўнёс вялікі ўклад ва ўтварэнне і развіццё нашай дыяцэзіі. Менавіта дзякуючы яго служэнню дыяцэзія дасягнула сваёй сталасці, у ёй існуюць разнастайныя душпастырствы, малітоўныя групы і касцёльныя рухі, – на існаванне ўсяго гэтага біскуп Аляксандр у свой час удзяліў благаслаўленне.

Ваша Эксцэленцыя, дарагі біскуп!

Шчыра віншуем Вас у гэты асаблівы дзень. Няхай Дух Святы дапамагае, натхняе і вядзе Вас у далейшым пастырскім служэнні Касцёлу ў нашай дыяцэзіі і ўсёй Беларусі!

Жадаем добрага здароўя на доўгія гады, дабрыні людзей у адказ на ўсё тое дабро, якое атрымалі ад Вас вернікі нашай дыяцэзіі.

Няхай Хрыстус Уваскрослы заўсёды будзе Вашым правадніком і падтрымлівае ўсе Вашы высілкі і старанні!

Ad multos annos!

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі