Skip to main content

Камунікат аб літургічных прадпісаннях у сувязі з выбарам новага Папы

6b3a80623c300919ef171f41bc25ea57Прынцыпы выкарыстання фармуляра Імшы «за абранне Папы»

Пасля пахавання Папы, асабліва непасрэдна перад і падчас канклава, рэкамендуецца цэлебраваць Імшу «за абранне Папы» з раздзела «Імшы ў розных патрэбах». Гэтая Імша цэлебруецца ў літургічным адзенні таго колеру, які вызначаны для дня ці перыяду.

Цэлебрацыя Імшаў за абранне новага Папы паводле фармуляра «за абранне Папы», які змешчаны ў «Рымскім Імшале для дыяцэзій на Беларусі» магчыма ў дні, якія дазваляюць такую цэлебрацыю паводле Табліцы абрадавых Імшаў, Імшаў у розных патрэбах, ватыўных і за памерлых.

Прынцыпы ўзгадвання імя новага Папы пасля абрання

«Рымскі Пантыфік атрымлівае поўную і вярхоўную ўладу ў Касцёле праз легітымны і прыняты ім самім выбар разам з біскупскай кансэкрацыяй. Таму выбраны на гэтую пасаду, які ўжо з’яўляецца адзначаным біскупскай годнасцю, набывае гэтую ўладу з моманту прыняцця ім выбару на Найвышэйшага Пантыфіка» (ККП, кан. 332 § 1).

Па гэтай прычыне Касцёл вяртаецца да ўзгадвання імя новага Папы ў эўхарыстычнай малітве з моманту прыняцця ім абрання, не чакаючы ўрачыстай інаўгурацыі новага пантыфікату і ўступлення на пасаду біскупа Рыма ў Латэранскай базыліцы.

Рэкамендуецца цэлебраваць Імшу за новаабранага Папу. Калі дазволена, выкарыстоўваць формуляр Імшы «за Папу» і літургічнае адзенне белага колеру.

Біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB

Старшыня Камісіі Божага Культу

і Дысцыпліны Сакрамэнтаў

пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі