Skip to main content

Імша за спачылага Папу Францішка адбылася ў гродзенскай семінарыі

za papy 923 красавіка, у сераду актавы Вялікадня, у капліцы Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне адбылася святая Імша ў інтэнцыі спачылага Папы Францішка.

На літургіі семінарысты, якія толькі што вярнуліся з велікодных канікул, разам з дапаможным біскупам Пінскай дыяцэзіі Андрэем Зноскам, які праводзіць у семінарыі чарговы цыкл лекцый па кананічным праве, і кіраўніцтвам гэтай навучальнай установы маліліся аб радасці вечнага жыцця для Пантыфіка.

Біскуп заахвоціў студэнтаў і выкладчыкаў маліцца за спачылага Папу, асабліва перад днём яго пахавання, якое адбудзецца ў суботу 26 красавіка.

У гаміліі іерарх засяродзіў увагу на значэнні прысягі асабістай вернасці Пантыфіку і яго вучэнню, якую прыносіць кожны святар перад сваім пасвячэннем.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі

Фота: Станіслаў Бервячонак