Skip to main content

Гродзенскія біскупы здзейснілі велікодны візіт да праваслаўнага архіепіскапа Антонія

prawoslawni 523 красавіка біскуп Гродзенскі Уладзімір Гуляй і біскуп эмерыт Аляксандр Кашкевіч са сваімі сакратарамі здзейснілі велікодны візіт да праваслаўнага архіепіскапа Гродзенскага і Ваўкавыскага Антонія.

Архіепіскап прыняў гасцей у Гродзенскім епархіяльным упраўленні.

У межах сустрэчы біскуп Уладзімір Гуляй выказаў праваслаўнаму іерарху віншаванні з нагоды ўрачыстасці Уваскрасення Пана. Цудоўным і сімвалічным знакам біскуп назваў тое, што сёлета вернікі Каталіцкага Касцёла, Праваслаўнай Царквы і іншых хрысціянскіх супольнасцяў адзначалі гэтае свята ў адзін дзень.

Біскуп выказаў думку, што агульнае перажыванне пасхальнай радасці паспрыяла таму, каб вернікі розных канфесій былі яшчэ больш здольнымі штодзённа адкрываць бясконцую любоў Хрыста.

Іерарх падзякаваў архіепіскапу Антонію за вялікую дабрыню і братэрскія кантакты паміж Каталіцкім Касцёлам і Праваслаўнай Царквой у горадзе над Нёманам.

У канцы сустрэчы адбыўся абмен падарункамі паміж іерархамі, a таксама ўскладанне кветак да помніка першаму Патрыяршаму Экзарху ўсяе Беларусі Мітрапаліту Філарэту, размешчанага на тэрыторыі царквы свяціцеля Мікалая Цудатворцы.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі