Апостальская нунцыятура ў Рэспубліцы Беларусь у сувязі са смерцю Папы Францішка кіруе адмысловае Паведамленне.
Апостальская Нунцыятура ў Рэспубліцы Беларусь з глыбокім смуткам паведамляе, што 21 красавіка 2025 года, у 07.35, адышоў да Бога Святы Айцец Папа Францішак.
У Апостальскай Нунцыятуры будзе адкрыта Кніга спачуванняў для афіцыйных прадстаўнікоў Рэспублікі Беларусь, Дыпламатычных місій і Міжнародных Арганізацый у Рэспубліцы Беларусь, прадстаўнікоў рэлігійных супольнасцяў. Кніга спачуванняў будзе адкрыта ў аўторак, 22 красавіка, у сераду, 23 красавіка, і ў чацвер, 24 красавіка, з 10.00 да 12.00 і з 14.00 да 16.00 па адрасе: пр-т Незалежнасці, 46Д. Выслаць спачуванні можна таксама на электронную пошту Апостальскай Нунцыятуры nuntius@catholic.by.