Папа Францішак памёр ад інсульту і незваротнага сардэчна-сасудзістага калапсу, гаворыцца ў заключэнні аб смерці, якое ўвечары 21 красавіка 2025 года апублікавала Зала Друку Святога Пасада.
Інсульт, кома, незваротны сардэчна-сасудзісты калапс – такія прычыны смерці Папы Францішка, якая наступіла сёння, 21 красавіка 2025 года, у 7.35 раніцы ў яго рэзідэнцыі – Доме святой Марты ў Ватыкане. Гэта адзначыў прафесар Андрэа Арканджэлі, дырэктар Упраўлення аховы здароўя і гігіены Дзяржавы Ватыкан, у заключэнні аб смерці Святога Айца.
У медыцынскім дакуменце адзначаецца, што Папа пакутаваў ад наступстваў эпізоду вострай дыхальнай недастатковасці пры двухбаковай шматмікробнай пнеўманіі, множных бронхаэктазах, артэрыяльнай гіпертэнзіі і цукровым дыябеце ІІ тыпу.
Смерць была канстатавана з дапамогай электракардыятанатаграмы. “Я заяўляю, што прычыны смерці, паводле маіх ведаў і сумлення, такія, як паказана вышэй”, - гаворыцца ў дакуменце за подпісам прафесара Арканджэлі.