З вялікім смуткам і болем мы прынялі звестку аб адыходзе Святога Айца Францішка да Пана.
У пакорнай і даверлівай малітве даручаем умілаванага Папу Францішка Айцу Нябеснаму, “багатаму на міласэрнасць” (пар. Эф 2, 4).
Запрашаю ўсіх на супольную малітву, якая адбудзецца сёння, у Велікодны панядзелак, 21 красавіка, у нашай катэдры св. Францішка Ксаверыя. У 19.00 пачнецца святая Імша ў інтэнцыі спачылага Папы.
Няхай верны слуга Хрыста Уваскрослага пасля турботаў зямнога пілігрымавання атрымае ўдзел у вечных радасцях супольнасці збаўленых.
У галоўным касцёле Гродзенскай дыяцэзіі выстаўлены партрэт Папы Францішка. Вернікі маюць магчымасць прыносіць да яго кветкі і маліцца аб жыцці вечным для спачылага Пантыфіка на працягу ўсяго дня.
Уладзімір Гуляй
Біскуп Гродзенскі